Белорусский портал в Казахстане

Падрыхтаваны праект плана супрацоўніцтва ўнутраных войскаў МУС Беларусі і войскаў народнай узброенай міліцыі КНР



Аб гэтым паведамляе ўпраўленне інфармацыі і грамадскіх сувязей Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі.

Дакумент быў прадстаўлены кітайскаму боку падчас візіту ў КНР беларускай дэлегацыі на чале з камандуючым унутранымі войскамі Юрыем Караевым, які адбыўся на мінулым тыдні. Планам прадугледжаны кірункі практычнага ўзаемадзеяння на найбліжэйшую перспектыву. Падпісаць дакумент плануецца ў ходзе візіту ў адказ кітайскіх калег у Беларусь у наступным годзе.

Падчас сустрэчы з галоўнакамандуючым узброенай міліцыі Кітая генерал-палкоўнікам Ван Нінам Юрый Караеў абмяркоўваў эфектыўнасць рэалізацыі дзейнага пратакола аб умацаванні дружалюбнага абмену і супрацоўніцтва паміж унутранымі войскамі МУС Беларусі і войскамі народнай узброенай міліцыі КНР, падпісанага ў лістападзе 2007 года.

У ходзе візіту ў КНР прадстаўнікі МУС Беларусі вывучылі вопыт арганізацыі службова-баявой дзейнасці войскаў народнай узброенай міліцыі КНР, спецыфіку аховы асабліва важных аб`ектаў, а таксама азнаёміліся з узорамі тэхнікі, узбраення і спецыяльных сродкаў. Таксама абмяркоўваліся пытанні падрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі ваенных кадраў.

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 22 снежня 2015

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-1/236/33688
Текущая дата: 18.05.2024