Пяць безыменных астравоў Курыльскай грады атрымалі назвы, адпаведнае распараджэнне падпісаў старшыня ўрада РФ Дзмітрый Мядзведзеў.
"У адпаведнасці з федэральным законам "Аб назве геаграфічных аб`ектаў" і на падставе прапаноў Сахалінскай абласной Думы, а таксама для ўшанавання памяці генерал-лейтэнанта Дзеравянкі К.Н, генерал-лейтэнанта Гнечкі А.Р, дзяржаўнага дзеяча, дыпламата Грамыкі А.А, дзяржаўнага дзеяча, губернатара Фархутдзінава І.П. і капітана далёкага плавання Шчацініна А.І. прысвоіць назвы геаграфічным аб`ектам, размешчаным на тэрыторыі Сахалінскай вобласці ... ", - гаворыцца ў паведамленні.
Прапановы аб найменні астравоў падрыхтавала Сахалінскае аддзяленне Рускага геаграфічнага таварыства.
Звязда, 12 лютага 2017
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-1/237/38635
Текущая дата: 29.12.2024