Белорусский портал в Казахстане

Амаль 100 чалавек загінулі ад урагану ў Кітаі



Колькасць ахвяр урагану ў горадзе Яньчэн і іншых раёнах усходняй кітайскай правінцыі Цзянсу дасягнула 98 чалавек, паведамляюць інфармагенцтвы.

Раненні атрымалі амаль 800 чалавек. Кітайская правінцыя Цзянсу ператварылася ў раён бедства ў выніку тарнада 23 чэрвеня.

За гадзіну выпала 102 мм ападкаў. Стыхія разбурыла дамы, пашкодзіла лініі электраперадачы.

Павалены дрэвы, перавернуты аўтамабілі. Для пацярпелых накіравана гуманітарная дапамога, уключаючы палаткі і ложкі. Ураган у горадзе Яньчэн стаў самым магутным з 1966 года.

24 чэрвеня 2016, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-1/240/36072
Текущая дата: 18.11.2024