Белорусский портал в Казахстане

Турцыя перадумала плаціць за збіты Су-24



Прэм`ер-міністр Турцыі Біналі Йылдырым заявіў аб адмове ў выплаце кампенсацыі Расіі за збіты Су-24.

«Аб кампенсацыі гаворкі не было, Турцыя толькі прынесла свае прабачэнні», — заявіў кіраўнік урада. Йылдырым таксама паведаміў, што зараз вядзецца судовы разбор у адносінах да асобы, якая, як мяркуецца, вінаватая ў гібелі расійскага пілота Алега Пешкава.

Раней кіраўнік турэцкага Кабміна заявіў у эфіры тэлеканала TRT пра гатоўнасць Анкары выплаціць кампенсацыю за знішчэнне расійскага бамбавіка Су-24.

Звязда, 29 чэрвеня 2016

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-1/240/36277
Текущая дата: 18.11.2024