Белорусский портал в Казахстане

Далейшае ўрэгуляванне ўнутрыўкраінскага крызісу ў значнай ступені залежыць ад выканання Кіевам усіх пунктаў прынятага ў лютым ў Мінску Комплексу мер



Такую заяву зрабіў прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін 9 кастрычніка ў тэлефоннай размове са сваім фінскім калегам Саулі Ніінісцё, паведамляе прэс-служба Крамля.

Сваю пазіцыю Пуцін выказаў, ацэньваючы "па просьбе прэзідэнта Фінляндыі" асноўныя вынікі сустрэчы ў "нармандскім фармаце" 2 кастрычніка ў Парыжы.

У той дзень лідары Украіны, Германіі, Францыі і Расіі больш за чатыры гадзіны абмяркоўвалі пытанні рэалізацыі мінскіх пагадненняў. Адным з наступстваў перамоў стала рашэнне данбаскіх сепаратыстаў перанесці на 2016 год правядзенне аб`яўленых імі мясцовых выбараў.

Дзмітрый Уласаў, БелаПАН
Мінск, 10 кастрычніка 2015

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-1/241/32918
Текущая дата: 22.05.2024