Белорусский портал в Казахстане

КНДР выпрабавала мацнейшую ў сваёй гісторыі атамную бомбу



Карэйская Народна-Дэмакратычная Рэспубліка ажыццявіла запуск атамнай бомбы, магутнасць выбуху якой ацэньваецца ў 10 кілатон, паведамляюць інфармагенцтвы.

Да гэтага самай магутнай выпрабаванай КНДР была бомба з магутнасцю выбуху 6 кілатон. Такім чынам, гэты выбух стаў самым буйным у гісторыі ядзерных выпрабаванняў КНДР.

Апошняе выпрабаванне было ажыццёўлена ў студзені бягучага года. Разам з сённяшнім КНДР ажыццявіла 5 тэстаў ядзернай зброі.

З рэзкім асуджэннем чарговага выпрабавання ядзернай бомбы КНДР выступіла прэзідэнт Рэспублікі Карэя Пак Кын Хе. Паводле яе слоў, такія дзеянні суседа па Карэйскім паўвостраве прывядуць да ўзмацнення міжнародных санкцый і паглыблення ізаляцыі Пхеньяна.

9 верасня 2016, Мінск
БЕЛТА


Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-1/244/36891
Текущая дата: 28.12.2024