Амерыканскі лідар Барак Абама аб`явіў аб размяшчэнні ў Польшчы тысячы амерыканскіх ваеннаслужачых, паведамляюць інфармацыйныя агенцтвы.
На палях саміту НАТА ў Варшаве прэзідэнт ЗША заявіў, што ў Польшчы будзе размешчаны амерыканскі батальён на ратацыйнай аснове колькасцю амаль 1 тыс. салдат ЗША.
Барак Абама падкрэсліў, што ў прысутнасці сіл Паўночнаатлантычнага альянсу на тэрыторыі Польшчы ЗША будуць адыгрываць вядучую ролю.
У сваю чаргу, прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда па выніках перагавораў з амерыканскім лідарам заявіў, што гэты саміт яшчэ больш умацуе супрацоўніцтва еўрапейскіх краін, якія ўваходзяць у НАТА, з ЗША.
8 ліпеня 2016, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-1/246/36312
Текущая дата: 27.12.2024