Белорусский портал в Казахстане

Генконсульства Беларусі удакладняе, ці ёсць беларускія грамадзяне сярод пацярпелых ад выбуху ў Стамбуле



Аб гэтым паведамляе ў "Твітэры" беларускае МЗС.

Генеральнае консульства Беларусі ў Стамбуле удакладняе, ці ёсць сярод пацярпелых у выніку выбуху на плошчы Султанахмет грамадзяне Беларусі.

12 студзеня на цэнтральнай плошчы Стамбула прагрымеў магутны выбух. Як паведамляе тэлеканал "Еўраньюс", згодна з папярэднімі звексткамі ёсць забітыя і параненыя. На плошчы Султанахмет размешчаныя Сафійскі сабор і Блакітная мячэць, дзе заўсёды шмат турыстаў.

"Эпіцэнтр выбуху знаходзіўся побач з трамвайнай прыпынкам. Выбух быў настолькі магутным, што ў выніку дэтанацыі перакулілася паліцэйская машына. Згодна з адной з версій, гэта быў тэракт, ажыццёўлены тэрарыстам-смяротнікам. На месца здарэння прыбыла вялікая колькасць паліцэйскіх машын і карэт хуткай дапамогі", — паведамляе "Еўраньюс".

Таццяна Каравянкова, БелаПАН
Мінск, 12 студзеня 2016

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-1/251/33828
Текущая дата: 06.11.2024