Белорусский портал в Казахстане

У Мінску пачаўся першы ў 2016 годзе раўнд перамоў па ўрэгуляванні сітуацыі на паўднёвым усходзе Украіны



Як паведамляе ў "Твітэры" МЗС Беларусі, у "Прэзідэнт-гатэлі" праходзіць сустрэча падгрупы па палітычных пытаннях трохбаковай кантактнай групы.

Пасяджэнне самой кантактнай групы пройдзе 13 студзеня. Чакаецца, што ў ім упершыню возьме ўдзел новы паўнамоцны прадстаўнік Расіі Барыс Грызлоў, прызначаны на гэтую пасаду расійскім прэзідэнтам 26 снежня мінулага года.

Напярэдадні перамоў, 11 студзеня, Грызлоў у ходзе візіту ў Кіеў сустрэўся з украінскім прадстаўніком у кантактнай групе Леанідам Кучмай.

"Падчас гутаркі Леанід Кучма і Барыс Грызлоў абмеркавалі падрыхтоўку да пасяджэння трохбаковай кантактнай групы ў Мінску, якое пройдзе 13 студзеня", — паведаміла прэс-сакратар Кучмы Дар`я Аліфер у "Фэйсбуку".

Акрамя таго, у той жа дзень Кучма правёў сустрэчу са спецпрадстаўніком дзейнага старшыні АБСЕ ў кантактнай групе Марцінам Сайдзікам.

Аляксей Аляксандраў, БелаПАН
Мінск, 12 студзеня 2016

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-1/251/33829
Текущая дата: 06.11.2024