Групоўка "Ісламская дзяржава" ўзяла на сябе адказнасць за выбух на КПП у пасёлку Сіртыч ў Дагестане, паведаміў аналітычны цэнтр SITE Intelligent Group.
Паводле дадзеных SITE, інфармацыя пра гэта з`явілася на адным з джыхадысцкіх сайтаў. SITE займаецца маніторынгам рэсурсаў экстрэмістаў у інтэрнэце.
У панядзелак супрацоўнікі паліцыі паспрабавалі спыніць аўтамабіль на КПП каля мяжы Табасаранскага раёна Дагестана. Кіроўца не падпарадкоўваўся патрабаваннем і праехаў крыху далей, а затым аўтамабіль выбухнуў.
У выніку выбуху загінуў адзін паліцэйскі, яшчэ адзін супрацоўнік паліцыі атрымаў раненні.
Звязда, 31 сакавіка 2016
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-1/251/35006
Текущая дата: 26.12.2024