Белорусский портал в Казахстане

РФ будзе падтрымліваць сірыйскую армію з паветра без наземных дзеянняў



Аб гэтым заявіў прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін на нарадзе з членамі ўрада.

Расійскі прэзідэнт адзначыў, што ўсе краіны праінфармаваны аб накіраванні дзеянняў РФ у Сірыі. Паводле слоў кіраўніка дзяржавы, падтрымка сірыйскай арміі будзе абмежавана па часе тэрмінам яе наступальных дзеянняў, Расія будзе падтрымліваць сірыйскую армію з паветра без наземных дзеянняў.

Групоўка ІД даўно ўжо аб`явіла Расію сваім ворагам, заявіў Уладзімір Пуцін. Паводле яго слоў, РФ лічыць магчымым і мэтазгодным аб`яднанне намаганняў усіх дзяржаў па барацьбе з ІД. Расія ўпэўнена, што барацьба з тэрарызмам павінна весціся ў строгай адпаведнасці з міжнародным правам, гэта значыць згодна з рэзалюцыяй ААН або па просьбе афіцыйнага ўрада, падкрэсліў прэзідэнт.

Кіраўнік расійскай дзяржавы нагадаў, што Савет Федэрацыі сёння адобрыў яго зварот аб выкарыстанні ПС РФ за мяжой, у Сірыі. "Адзіны правільны шлях барацьбы з міжнародным тэрарызмам - а ў Сірыі і на тэрыторыі суседніх з ёй краін бясчынствуюць менавіта банды міжнародных тэрарыстаў - гэта дзейнічаць на папярэджанне, змагацца і знішчаць баевікоў і тэрарыстаў на ўжо захопленых імі тэрыторыях, не чакаць, калі яны прыйдуць у наш дом", - сказаў Пуцін.

Расія не збіраецца акунацца ў канфлікт у Сірыі з галавой, дзеянні будуць праводзіцца ў строгіх рамках, адзначыў расійскі прэзідэнт.

Дамаск вітаў рашэнне Савета Федэрацыі адобрыць выкарыстанне ПС РФ у Сірыі для процідзеяння тэрарыстычнай групоўцы "Ісламская дзяржава". Аб гэтым заявіў пасол Сірыі ў Маскве Рыяд Хадад. "Афіцыйны Дамаск вітае гатоўнасць РФ накіраваць ВПС у Сірыю для барацьбы з ІД, - падкрэсліў дыпламат. - Кааліцыя ЗША і іх саюзнікаў ніякіх вынікаў не дала. Геаграфічная тэрыторыя ІД пашыраецца, яны захапілі і прадаўжаюць захопліваць усё больш гарадоў і вёсак, колькасць тэрарыстаў павялічваецца ў геаметрычнай прагрэсіі". Ён адзначыў, што больш за ўсё ад тэрарыстаў "церпяць Сірыя і Ірак".

Паводле слоў Хадада, сірыйскі бок разлічвае, што аб`яднанне намаганняў Расіі, Сірыі, Ірана і Ірака "будзе больш эфектыўным у барацьбе з тэрарызмам". "Каардынацыйны цэнтр у Іраку будзе каардынаваць удары па пазіцыях ІД", - сказаў пасол.

30 верасня 2015, Масква
БЕЛТА - ТАСС

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-1/258/32781
Текущая дата: 06.11.2024