На палігоне Ашулук 10 верасня завяршылася актыўная фаза трэцяга этапу сумесных вучэнняў аб`яднанай сістэмы супрацьпаветранай абароны дзяржаў — удзельніц СНД "Баявая садружнасць — 2015".
Як паведамляе прэс-служба Мінабароны Беларусі, 10 верасня злучэнні і вайсковыя часці адпрацавалі пастаўленыя задачы падчас баявых стрэльбаў. У вучэнні ўзялі ўдзел падраздзяленні войскаў СПА ўзброеных сіл шасці краін СНД: Арменіі, Беларусі, Казахстана, Кыргызстана, Расіі і Таджыкістана.
Падчас падрыхтоўкі да баявых дзеянняў у складзе кааліцыйнай групоўкі авіяцыі і войскаў СПА дзяржаў Садружнасці была разгорнутая аўтаматызаваная сістэма кіравання, якая ўключае органы і пункты кіравання аператыўнага і аператыўна-тактычнага звяна. Спланаванае і арганізаванае прымяненне авіяцыі і войскаў СПА аб`яднанай групоўкі, арганізаванае ўзаемадзеянне. Сфарміраваны аб`яднаны камандны пункт.
З пачаткам сумесных вучэнняў, у адпаведнасці з задумай, праводзілася перабазаванне часткі сіл і сродкаў СПА ў новы пазіцыйны раён і стварэнне кааліцыйнай групоўкі авіяцыі і войскаў СПА краін СНД у рэгіёне ўзброенага канфлікту.
Для таго каб умовы былі набліжаныя да рэальнай супрацьпаветранай бітвы, была створаная складаная мішэнная абстаноўка. У якасці ўмоўнага паветранага праціўніка выступалі самыя сучасныя ракеты-мішэні "Армавір", "Бекас" і "Пішчаль-Б", што імітуюць высокадакладную зброю .
Ад Беларусі ў вучэннях "Баявая садружнасць — 2015" удзельнічалі разлікі ЗРК "Бук" двух зенітных ракетных дывізіёнаў 120-й зенітнай ракетнай брыгады і С-300П двух зенітных ракетных дывізіёнаў 15-й зенітнай ракетнай брыгады, а таксама пяць знішчальнікаў МіГ-29 61-й знішчальнай авіяцыйнай базы ВПС і войскаў СПА Рэспублікі Беларусь. Усяго на вучэнні прыцягвалася прыкладна 400 беларускіх ваеннаслужачых.
Задачы, пастаўленыя на вучэннях "Баявая садружнасць — 2015", паспяхова выкананыя. Міністр абароны Беларусі генерал-лейтэнант Андрэй Раўкоў падзякаваў расійскаму боку за магчымасць правядзення баявых стрэльбаў на палігоне Ашулук.
Падчас вучэнняў адпрацоўваліся пытанні падрыхтоўкі і сумеснага прымянення кааліцыйных груповак авіяцыі і войскаў супрацьпаветранай абароны дзяржаў — удзельніц СНД у рэгіёнах калектыўнай бяспекі пры антытэрарыстычных дзеяннях і ва ўзброеных канфліктах.
Усяго ў вучэннях было задзейнічана прыблізна 4.000 ваеннаслужачых, больш за 200 адзінак тэхнікі і ўзбраення, у тым ліку зенітныя ракетныя сістэмы С-400 "Трыумф", С-300 "Фаварыт", С-125, "Пячора-2М", "Бук", зенітныя ракетна-гарматныя комплексы "Панцыр-С".
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 10 верасня 2015
Мінск, 10 верасня 2015
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-1/259/32611
Текущая дата: 06.11.2024