Белорусский портал в Казахстане

Кіраўнікі ратавальных службаў Беларусі і Літвы абмеркавалі перспектывы супрацоўніцтва



У Беларусі знаходзіцца дэлегацыя літоўскіх ратавальнікаў, якой кіруе начальнік дэпартамента пажарнай бяспекі і ратавання пры МУС Рэмігіус Банюліс.

Як паведамляе МНС Беларусі, 14 верасня літоўскія калегі наведалі Рэспубліканскі цэнтр кіравання і рэагавання на надзвычайныя сітуацыі. Як зазначыў Банюліс, у хуткім часе аналагічная структура яго дэпартамента пераедзе ў новы будынак, і ўбачанае ў Беларусі дае дадатковы пажытак для роздумаў аб арганізацыі працы. Падчас наведвання адбыўся сеанс сувязі Мінск — Вільнюс. 

Ратавальныя службы дзвюх кран аб`ядноўваюць даўнія партнёрскія адносіны, зазначаюць у МНС Беларусі. Эфектыўна працуе пагадненне аб супрацоўніцтве, падпісанае ў 2003 годзе. Падчас сумесных вучэнняў неаднаразова адпрацоўваліся пытанні перасячэння мяжы і сумесных дзеянняў пры ліквідацыі наступстваў розных надзвычайных сітуацый. 

Апрача абмеркавання пытанняў узаемадзеяння аператыўных службаў, беларускі міністр па НС Уладзімір Вашчанка і Рэмігіус Банюліс абмеркавалі фарміраванне ў грамадстве культуры бяспекі жыццядзейнасці, выхаванне маладога пакалення, развіццё пажарна-ратавальнага спорту. 

Падчас візіту ратавальнікі Літвы наведаюць Камандна-інжынерны інстытут, Навукова-даследчы інстытут пажарнай бяспекі і праблем надзвычайных сітуацый, Інстытут перападрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі.

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 15 верасня 2015

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-1/259/32616
Текущая дата: 06.11.2024