Спецыяльную заяву, у якой вітаецца прыняцце КНР закона аб барацьбе з тэрарызмам, абнародавала Міністэрства замежных спраў Беларусі.
"Міжнародны тэрарызм, які стаў жорсткай паўсядзённасцю ў многіх рэгіёнах планеты, кідае адкрыты выклік устоям і каштоўнасцям сусветнай супольнасці і становіцца галоўнай пагрозай міру і стабільнасці. Беларускі бок паслядоўна і рашуча асуджае тэрарызм у яго формах і праявах", — гаворыцца ў паведамленні прэс-службы МЗС Беларусі.
"У сувязі з гэтым мы падтрымліваем развіццё супрацоўніцтва і нарошчванне антытэрарыстычных намаганняў як у шматбаковым фармаце, так і на нацыянальным узроўні, у прыватнасці прыняты Усекітайскім сходам народных прадстаўнікоў 27 снежня 2015 года закон аб барацьбе з тэрарызмам", — зазначаецца ў заяве знешнепалітычнага ведамства Беларусі.
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 28 снежня 2015
Мінск, 28 снежня 2015
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-1/259/33743
Текущая дата: 26.12.2024