Савет Бяспекі ААН у чацвер, 18 красавіка, прагаласуе па пытанні членства Палесціны ў Арганізацыі Аб’яднаных Нацый. Аб гэтым паведамляе агенцтва Франс Прэс.
«Савет Бяспекі ААН у чацвер выкажацца адносна патрабавання палесцінцаў стаць паўнапраўнай дзяржавай — членам Арганізацыі Аб’яднаных Нацый», — перадае французскае інфармацыйнае агенцтва.
Палесціна-ізраільскі канфлікт, звязаны з тэрытарыяльнымі інтарэсамі бакоў, шмат дзесяцігоддзяў з’яўляецца крыніцай напружанасці і боесутыкненняў у рэгіёне. Рашэннем ААН пры актыўнай ролі СССР у 1947 годзе было вызначана стварэнне дзвюх дзяржаў — Ізраіля і Палесціны, але створана была толькі ізраільская.
Звязда, 17 красавіка 2024
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-1/26/73722
Текущая дата: 29.12.2024