Аб гэтым паведаміў 13 снежня ў Пекіне генеральны сакратар ШАС Дзмітрый Мезенцаў.
Беларусь упершыню возьме ўдзел у пасяджэнні Савета кіраўнікоў урадаў (СКУ) краін — членаў Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва ў якасці дзяржавы-назіральніка,
"Важна адзначыць, што дэлегацыя Беларусі ўпершыню будзе ўдзельнічаць у адзінай дыскусіі па фармаце "6+6" на саміце кіраўнікоў урадаў. Гэта дазваляе краіне прадставіць свой пункт гледжання, свае падыходы па пытаннях пашырэння гандлёва-эканамічнага, культурна-гуманітарнага супрацоўніцтва. Гэта дае магчымасці гэтай краіне- назіральніку не проста актыўна ўключыцца ва ўзаемадзеянне ў абазначаных сферах, але і быць ініцыятарам шэрагу новых прапаноў, новых праектаў, якія раней Беларусь, маючы статус партнёра па дыялогу, прадставіць не магла", — цытуе Мезенцава ТАСС.
Працэс павышэння статусу Беларусі, далучэнне да ШАС Азербайджана, Арменіі, Камбоджы і Непала ў статусе партнёраў па дыялогу, а таксама пашырэнне арганізацыі да 18 дзяржаў-членаў Мезенцаў назваў фактарамі, якія "асабліва вызначаюць адыходзячы год".
Пасяджэнне СКУ ШАС адбудзецца 15 снежня ў Чжэнчжоў (Кітай). На ім плануецца прыняць заяву па рэгіянальным эканамічным узаемадзеянні, а таксама падпісаць дакумент паміж сакратарыятамі ШАС і Эканамічнай і сацыяльнай камісіі ААН для Азіі і Ціхага акіяна.
Членамі ШАС з`яўляюцца Казахстан, Кыргызстан, КНР, Расія, Таджыкістан і Узбекістан, краінамі-назіральнікамі — Афганістан, Беларусь, Індыя, Іран, Манголія, Пакістан. Яшчэ шэраг дзяржаў з`яўляюцца партнёрамі па дыялогу ШАС.
Беларусь атрымала статус назіральніка ў ШАС 10 ліпеня гэтага года на саміце арганізацыі ва Уфе. Дагэтуль на працягу пяці гадоў Беларусь мела ў арганізацыі статус партнёра па дыялогу.
Сустракаючыся 12 кастрычніка ў Мінску з Дзмітрыем Мезенцавым, Аляксандр Лукашэнка заявіў: "Я разумею, што для Беларусі зроблена выключэнне, мы не адносімся да Азіяцкага рэгіёну, і гэта, напэўна, адзіная еўрапейская дзяржава, якая з`яўляецца назіральнікам у Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва. Для нас гэта вельмі важна. Гэта не проста чарговая пляцоўка для размоў, перамоў, хаця і гэта важна, усё-такі там гіганцкія дзяржавы, гіганцкія эканомікі. Гэта ўяўляе для нас вялікую цікавасць нават з практычнага пункта гледжання, не кажучы ўжо аб дыпламатыі, палітыцы і гэтак далей", — сказаў Лукашэнка. Ён падкрэсліў, што і Беларусь можа быць карысная для арганізацыі.
БелаПАН
Мінск, 13 снежня 2015
Мінск, 13 снежня 2015
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-1/260/33638
Текущая дата: 25.12.2024