Пра гэта паведамляе Антытэрарыстычны цэнтр Садружнасці.
25—26 лістапада ў Алматы адбыліся V Рэгіянальныя экспертныя кансультацыі прадстаўнікоў практычных падраздзяленняў па барацьбе з тэрарызмам і іншымі гвалтоўнымі праявамі экстрэмізму органаў бяспекі і спецыяльных службаў дзяржаў — удзельніц СНД.
Асноўнымі тэмамі для абмеркавання сталі пытанні процідзеяння тэрарызму і гвалтоўнаму экстрэмізму ў краінах СНД, яго прафілактыка ва ўмовах узрастання агульных пагроз, якія зыходзяць ад дзейнасці міжнародных тэрарыстычных арганізацый "Ісламская дзяржава", "Джэбхат ан-Нусра", "Рух Талібан", "Ісламская партыя Туркестана — Ісламскі рух Узбекістана" і інш.
У зоне асаблівай увагі ўдзельнікаў кансультацый былі актуальныя праблемы процідзеяння распаўсюджванню радыкальнага ісламу сярод насельніцтва, а таксама вярбовачнай дзейнасці міжнародных тэрарыстычных арганізацый у дачыненні да грамадзян; асаблівасці арганізацыі ўзаемадзеяння кампетэнтных органаў дзяржаў — удзельніц СНД з прадстаўнікамі духавенства і рэлігійнымі інстытутамі; роля і месца сучаснай сістэмы адукацыі ў вырашэнні задач па процідзеянні распаўсюджванню рэлігійнага экстрэмізму і тэрарызму, у прыватнасці, на прыкладзе дзяржаў СНД Цэнтральна-Азіяцкага рэгіёну.
Прапановы і рэкамендацыі па лініі скаардынаванай працы органаў бяспекі, спецыяльных службаў і праваахоўных органаў дзяржаў — удзельніц СНД па пытаннях забеспячэння нацыянальнай бяспекі, скіраваныя на зніжэнне тэрарыстычных пагроз і іншых гвалтоўных праяў экстрэмізму ў дзяржавах Садружнасці, увайшлі ў выніковы дакумент сустрэчы.
Беларусь на кансультацыях прадстаўлялі спецыялісты Камітэта дзяржаўнай бяспекі, якія адказваюць за кірунак антытэрору.
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 26 лістапада 2015
Мінск, 26 лістапада 2015
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-1/261/33410
Текущая дата: 25.12.2024