Адпаведная пастанова Савета міністраў, № 530 ад 24 чэрвеня, апублікаваная на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
У Непал будзе дастаўлена партыя прадуктаў і адзення прыкладна на 3,4 млрд. рублёў. У пералік дапамогі ўвайшлі палаткі, коўдры, прадукты харчавання, адзенне.
Міністэрству па надзвычайных сітуацыях, канцэрнам "Белдзяржхарчпрам", "Беллегпрам" і Магілёўскаму аблвыканкаму даручана забяспечыць водпуск матэрыяльных каштоўнасцяў для аказання гуманітарнай дапамогі Непалу.
Міністэрству транспарту і камунікацый і Міністэрству замежных спраў даручана забяспечыць дастаўку і суправаджэнне гуманітарнай дапамогі, а Міністэрству фінансаў — забяспечыць фінансаванне гуманітарнай дапамогі за кошт сродкаў, прадугледжаных у рэспубліканскім бюджэце на фінансаванне расходаў, звязаных са стыхійнымі бедствамі, аварыямі і катастрофамі.
Серыя буйных землятрусаў адбылася сёлета на тэрыторыі Непала. Першы, 25—28 красавіка, стаў самым моцным з 1934 года, яго магнітуда склала 7,8 бала, другі магнітудай 7,3 бала здарыўся 12 мая. Загінулі больш за 8 тысяч чалавек, параненыя больш за 14 тысяч, разбурана некалькі дзясяткаў тысяч дамоў і пашкоджана больш за паўмільёна будынкаў.
Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 29 чэрвеня 2015
Мінск, 29 чэрвеня 2015
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-1/264/31760
Текущая дата: 05.11.2024