Белорусский портал в Казахстане

Украіна завяршыла адвод тэхнікі калібрам меншым за 100 мм на марыупальскім напрамку



Аб гэтым паведаміла прэс-служба сілавой аперацыі ў сацыяльнай сетцы Facebook.

"Дзень у зоне сілавой аперацыі прайшоў без парушэння мінскіх дамоўленасцей. На марыупальскім напрамку завершаны адвод артылерыі калібрам меншым за 100 мм", - гаворыцца ў паведамленні.

Раней, 28 кастрычніка, у штабе сілавой аперацыі заявілі аб завяршэнні адводу артылерыі на першым з трох напрамкаў у Данецкай вобласці - арцёмаўскім.

У штабе таксама адзначылі, што да 2 лістапада будзе завершаны працэс верыфікацыі АБСЕ, пасля чаго пачнецца адвод мінамётаў калібрам меншым за 100 мм на арцёмаўскім напрамку, потым на марыупальскім і данецкім.

Падраздзяленні абвешчанай Данецкай народнай рэспублікі (ДНР) 28 кастрычніка завяршылі адвод ад лініі сутыкнення артылерыйскіх гармат калібрам да 100 мм. Згодна з дасягнутымі ў Мінску дамоўленасцямі, першымі ад лініі сутыкнення адводзяцца танкі, потым - артылерыя калібрам да 100 мм, на трэцім этапе - мінамёты калібрам да 120 мм. Адвод плануецца завяршыць да 10 лістапада.

29 кастрычніка 2015, Кіеў
БЕЛТА - ТАСС

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-1/264/33103
Текущая дата: 26.12.2024