Белорусский портал в Казахстане

Украіна выбрана членам Савета Бяспекі ААН на 2016-2017 гады



Украіна, Егіпет, Сенегал, Уругвай і Японія выбраны 15 кастрычніка непастаяннымі членамі Савета Бяспекі ААН на 2016-2017 гады.

На галасаванні, што праходзіла ў Генеральнай асамблеі, усе яны заручыліся падтрымкай неабходных 2/3 дэлегацый 193 краін, якія прысутнічалі ў зале. Егіпет набраў 179 галасоў, Сенегал - 187, Уругвай - 185, Японія - 184, Украіна - 177. Пяць краін 1 студзеня зменяць у СБ ААН Чад і Нігерыю, Літву, Чылі і Іарданію, чый двухгадовы тэрмін падыдзе да завяршэння, і далучацца да Анголы, Венесуэлы, Іспаніі, Малайзіі і Новай Зеландыі, паўнамоцтвы якіх завяршаюцца ў канцы 2016 года.

Савет Бяспекі - асноўны орган ААН, на які Статут арганізацыі ўскладае адказнасць за падтрыманне міру і міжнароднай бяспекі. СБ складаецца з 15 членаў. Пяць краін прадстаўлены ў ім на пастаяннай аснове (Расія, Кітай, Злучанае Каралеўства, ЗША і Францыя), а астатнія 10 штогадова папаўняюцца напалавіну.

16 кастрычніка 2015, Нью-Ёрк
БЕЛТА - ТАСС

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-1/265/32973
Текущая дата: 26.12.2024