Па словах Клічко, Саакашвілі «настроены па-баявому».
Мэр Кіева, былы баксёр Віталь Клічко пажадаў экс-прэзыдэнту Грузіі Міхэілу Саакашвілі посьпехаў на пасадзе кіраўніка Адэскай абласной дзяржадміністрацыі.
Клічко напісаў на сваёй старонцы ў фэйсбуку, што размаўляў з Саакашвілі па тэлефоне, пажадаў яму посьпехаў, таму што будзе «ой як няпроста», напісаў Клічко.
«Сказаў, што гатовы быць ня толькі экспэртам, а на практыцы паказаць, як можна хутка ўвасабляць неабходныя зьмены. І я ўпэўнены, што ў яго гэта атрымаецца», — дадаў кіеўскі мэр.
Палітолягі расцэньваюць магчымае прызначэньне экс-прэзыдэнта Грузіі Міхаіла Саакашвілі на пасаду кіраўніка Адэскай абласной адміністрацыі як кадравы экспэрымент прэзыдэнта Пятра Парашэнкі і не выключаюць, што надалей Саакашвілі мае шанец стаць прэм’ер-міністрам Украіны.
Як заявіў кіраўнік Цэнтру прыкладных палітычных дасьледаваньняў «Пента» Уладзімір Фясенка агенцтву «Інтэрфакс-Украіна» ў суботу, «магчыма, гэта часовы варыянт, і шмат хто лічыць, што Адэса можа стаць трамплінам для Саакашвілі».
Палітоляг выказаў меркаваньне, што матывы Парашэнкі зьвязаныя, у прыватнасьці, з «чарговым усплескам супрацьстаяньня» з украінскім бізнэсмэнам Ігарам Каламойскім, акрамя таго, трэба «навесьці парадак у Адэсе», паколькі гэта вельмі складаны рэгіён, асабліва ў кантэксьце «даўніх няпростых клянавых разборак».
Радыё Свабода
30 траўня 2015, Менск
30 траўня 2015, Менск
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-1/268/31175
Текущая дата: 05.11.2024