На тэрыторыі лясной гаспадаркі «Чарнобыльская пушча» адбыўся пажар. Ён узьнік у трох асобных сэктарах.
На тэрыторыі комплексу лясной гаспадаркі «Чарнобыльская пушча» паблізу вёсак Замосьце і Каўшылаўка загарэлася сухая трава і лясная падсьцілка. Пра гэта інфармуе прэс-служба ДСНС Украіны.
Як паведамляецца, пажар узьнік у трох асобных сэктарах і распаўсюдзіўся на плошчы 32 гектара. «Да тушэньня пажару прыцягнутыя 19 адзінак тэхнікі і 106 чалавек, у тым ліку ад ДСНС 5 адзінак тэхнікі і 44 мужчыны асабовага складу», — гаворыцца ў паведамленьні.
Па стане на 7 раніцы далей агонь не распаўсюджваецца, пажарныя кантралююць пэрымэтар і працягваюць тушыць асобныя ачагі ўзгараньняў.
Гэта ўжо ня першы пажар у «Чарнобыльскай пушчы». 29 чэрвеня там загарэлася сухая трава і чарот, агонь распаўсюдзіўся асобнымі сэгмэнтамі на плошчы каля 130 гектараў. 28 красавіка ў зоне адчужэньня таксама быў пажар, які цалкам патушылі 2 траўня. Падвышэньня радыяцыйнага фону тады не зафіксавалі.
Радыё Свабода
9 жніўня 2015, Менск
9 жніўня 2015, Менск
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-1/269/32294
Текущая дата: 27.12.2024