Пра гэта паведаміла 13 жніўня беларускае тэлебачанне.
КДБ, МУС і Дзяржпагранкамітэт раскрылі схему вярбоўкі грамадзян Беларусі для ўдзелу ў баявых дзеяннях на тэрыторыі Украіны. Паведамлялася, што арганізатарам канала вярбоўкі быў украінец з пазыўным "Тарас". Вярбоўка вялася "ў асяроддзі маладых радыкалаў, уключаючы псіхічнахворых і былых крымінальнікаў, а таксама ў фанацкай супольнасці і малавядомых прафашысцкіх групоўках". Інфармацыйнае суправаджэнне аказвалі некаторыя інтэрнэт-рэсурсы, а таксама арганізацыя "Малады фронт", зарэгістраваная ў Чэхіі. Тэлеканал паведаміў, што ў Данбасе ваююць некалькі дзясяткаў грамадзян Беларусі, у асноўным у "Правым сектары", батальёнах "Данбас", "Азоў" і "Айдар".
"Усё адпавядае рэчаіснасці", — заявіў начальнік прэс-службы КДБ Дзмітрый Пабяржын.
"Так, гэта ёсць. Вядуцца аператыўна-вышуковыя мерапрыемствы. Іх нюансы не выдаюцца. Так, канал быў раскрыты", — пацвердзіў у сваю чаргу прэс-сакратар Дзяржпагранкамітэта Аляксандр Цішчанка.
Ён таксама паведаміў, што некалькі дзён таму ў адным з беларускіх гарадоў бацькі 20-гадовага маладога чалавека знайшлі запіску, у якой іх сын паведамляў, што едзе на вайну. Бацькі паведамілі аб гэтым у праваахоўныя органы, і хлопца затрымалі пры перасячэнні мяжы з Украінай.
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 14 жніўня 2015
Мінск, 14 жніўня 2015
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-1/269/32376
Текущая дата: 27.12.2024