Белорусский портал в Казахстане

Памерла самая старая жыхарка Зямлі



Самая старая жыхарка Зямлі 117-гадовая японка Місаа Акава памерла 1 красавіка, паведамляюць інфармагенцтвы.

117 гадоў доўгажыхарцы споўнілася 5 сакавіка бягучага года. Святочныя мерапрыемствы прайшлі за дзень да дня нараджэння ў доме састарэлых у горадзе Осака, дзе апошнія гады жыла Місаа Акава. Як паведамляюць СМІ, супрацоўнікі ўстановы тады адзначылі, што ў японкі з`явіліся праблемы са слыхам і яна стала больш марудна рухацца. Сама ж імянінніца ў гэты дзень скардзілася, што жыццё здаецца ёй "вельмі кароткім".

На працягу ўсяго свайго жыцця Місаа Акава не пакутавала на хранічныя захворванні. Залогам свайго доўгага жыцця яна сама называла сушы і сон.

Місаа Акава нарадзілася 5 сакавіка 1898 года ў горадзе Осака. Яна была названа самай пажылой жыхаркай планеты па версіі Кнігі рэкордаў Гінеса ў 2013 годзе пасля смерці японца Дзіраэмона Кімуры, які таксама памёр ва ўзросце 117 гадоў.

Паводле даных СМІ, цяпер самым старым чалавекам на Зямлі стала жыхарка амерыканскага штата Арканзас Гертруда Уівер, якой цяпер 116 гадоў і 270 дзён. Яна жыве ў доме састарэлых і таксама не мае хранічных захворванняў.

1 красавіка 2015, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-1/271/30319
Текущая дата: 05.11.2024