Белорусский портал в Казахстане

Беларусь накіравала гуманітарны груз у Іракскі Курдыстан



Беларусь накіравала гуманітарную дапамогу ў Ірак. Самалёт з грузам вылецеў у Іракскі Курдыстан раніцай 6 красавіка.

Як паведамляе прэс-служба МНС, у складзе гуманітарнага грузу, які сфарміраваны паводле распараджэння прэзідэнта: перасоўныя дызельныя электрастанцыі, палаткі, коўдры, мясныя кансервы, шырокі пералік лекавых сродкаў. 

На поўначы Ірака ідуць баі паміж баявікамі "Ісламскай дзяржавы" і ўзброенымі сіламі курдскай аўтаноміі пры падтрымцы рэгулярных іракскіх войскаў.

Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 6 красавіка 2015

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-1/271/30403
Текущая дата: 05.11.2024