Белорусский портал в Казахстане

Лідары краін АДКБ прынялі рашэнне аб стварэнні Калектыўных авіяцыйных сіл



Адпаведны дакумент прэзідэнты падпісалі 23 снежня ў Маскве на сесіі Савета калектыўнай бяспекі АДКБ.

У адпаведнасці з гэтым рашэннем прадугледжваецца стварыць у складзе сіл і сродкаў сістэмы калектыўнай бяспекі АДКБ кааліцыйную групоўку - Калектыўныя авіяцыйныя сілы АДКБ, якія ўключаюць авіяцыйныя фарміраванні ваенна-транспартнай (транспартнай) і спецыяльнай авіяцыі ўзброеных сіл, органаў унутраных спраў (паліцыі), унутраных войскаў, органаў бяспекі і спецыяльных службаў, а таксама органаў, упаўнаважаных у сферы папярэджання і ліквідацыі наступстваў надзвычайных сітуацый, дзяржаў - членаў арганізацыі.

Кіраўнікі дзяржаў прынялі таксама Антынаркатычную стратэгію дзяржаў - членаў АДКБ да 2020 года, падпісалі пратакол аб узаемадзеянні дзяржаў АДКБ па процідзеянні злачыннай дзейнасці ў інфармацыйнай сферы, зацвердзілі палажэнні аб аперацыі пастаяннага дзеяння па процідзеянні злачынствам у сферы інфармацыйных тэхналогій (аперацыя "Проксі").

Усяго на сесіі падпісана амаль 20 дакументаў.

23 снежня 2014, Масква
Эдуард Півавар - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-1/272/28804
Текущая дата: 29.09.2024