Белорусский портал в Казахстане

Ураган у Германіі забраў жыцці сямі чалавек



Ахвярамі моцнага ўрагану "Ніклас", які абрынуўся 31 сакавіка на Германію, сталі як мінімум 7 чалавек, некалькі атрымалі раненні, паведамляюць інфармагенцтвы.

Парывы ветру ў некаторых раёнах Германіі дасягалі скорасці 190 км/гадз. Вецер пераварочваў аўтамабілі, вырываў дрэвы, зрываў лініі электраперадачы.

У Вестфаліі і на асобных участках дарог у Баварыі былі парушаны чыгуначныя шляхі зносін. Таксама аэрапорт Франкфурта-на-Майне 31 сакавіка паведаміў аб адмене каля 150 рэйсаў. Затрымкі некаторых рэйсаў чакаюцца і сёння.

Дакладная колькасць пацярпелых пакуль не ўстаноўлена. Паведамляецца, што стыхія забрала жыцці каля сямі чалавек.

Цяпер скорасць ветру зменшылася, аднак транспарт прадаўжае працаваць з перабоямі. Паліцыя і пажарныя прадаўжаюць расчышчаць аўтадарогі.

1 красавіка 2015, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-1/272/30317
Текущая дата: 05.11.2024