За адпаведны законапраект прагаласавалі 240 народных дэпутатаў.
У дзеючы закон аб знаходжанні падраздзяленняў замежных войскаў на тэрыторыі Украіны дадалі пункт, які прадугледжвае, што такія войскі могуць быць дапушчаныя ва Украіну для «прадастаўлення Украіне, па яе просьбе, дапамогі ў выглядзе правядзення на яе тэрыторыі міжнароднай аперацыі па падтрымцы міру і бяспекі на падставе рашэння ААН і/або ЕЗ».
Пры гэтым, законам забаранілі ўдзельнічаць у такіх аперацыях краінам, якія «развязваюць супраць Украіны ўзброеную агрэсію», што выключае ўдзел у міратворчых аперацыях Расею. Як вядома, Вярхоўная Рада прызнала Расею краінай-агрэсарам, з-за незаконнай анексіі Крыму і развязвання агрэсіі на Данбасе. Украіна выступае з ініцыятывай увесці на Данбас міратворцаў ААН або паліцэйскую місію ЕЗ.
belsat.eu, 4 чэрвеня 2015
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-1/276/31282
Текущая дата: 28.12.2024