Белорусский портал в Казахстане

Азербайджан запатрабаваў выдаліць місію АБСЭ ў Баку



Арганізацыя па бясьпецы і супрацы ў Эўропе (АБСЭ) паведаміла, што Азэрбайджан даў адзін месяц, каб арганізацыя спыніла сваю дзейнасьць, не прадаставіў ніякіх тлумачэньняў свайго рашэньня.

Прэс-сакратар АБСЭ Шыў Шарма сказаў, што азэрбайджанскія ўлады на гэтым тыдні «абвясьцілі аб сваіх намерах зачыніць офіс каардынатара праекту арганізацыі».

Рашэньне было абвешчана на фоне крытыкі з боку заходніх чыноўнікаў і міжнародных праваабарончых арганізацый аб узмоцненым ціску ўладаў Азэрбайджану на грамадзянскую супольнасьць і свабодныя СМІ.

Праваабарончыя арганізацыі лічаць, што Баку робіць намаганьні, каб ачарніць апанэнтаў ураду пасьля таго, як прэзыдэнт Азэрбайджану Ільгам Аліеў быў пераабраны на трэці тэрмін у 2013 годзе. АБСЭ была адным з самых жорсткіх крытыкаў ураду Азэрбайджану.

У лістападзе прэс-сакратар АБСЭ Дуня Міятавіч заявіла, што «практычна ўсе незалежныя прадстаўнікі сродкаў масавай інфармацыі ў Азэрбайджане былі паддадзеныя мэтанакіраванаму перасьледу па розных, часта неабгрунтаваных абвінавачваньнях».

Азэрбайджан адхіліў заходнюю крытыку сытуацыі з правамі чалавека, заявіўшы, што крытыкам не хапае аб’ектыўнасьці.

Міністэрства замежных справаў Азэрбайджана, якое паведаміла АБСЭ, што Баку перапыняе пагадненьне, якое дазваляе арганізацыі працаваць у краіне, не пракамэнтавала сытуацыю.

Радыё Свабода, 5 чэрвеня 2015

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-1/276/31312
Текущая дата: 28.12.2024