Пра гэта паведамляе прэс-служба Выканкама СНД.
20—21 мая ў Выканаўчым камітэце СНД у Мінску прайшло пасяджэнне экспертнай групы па ўзгадненні праекта праграмы супрацоўніцтва дзяржаў — удзельніц Садружнасці па прафілактыцы і лячэнні цукровага дыябету на 2016—2020 гады.
Эксперты разгледзелі і ўзгаднілі праект праграмы з улікам заўваг і прапаноў, якія паступілі ад Арменіі, Беларусі, Казахстана, Кыргызстана, Малдовы, Расіі і Таджыкістана.
Паводле вынікаў пасяджэння экспертная група вырашыла лічыць працэдуру ўзгаднення дакумента завершанай і прапанавала Выканаўчаму камітэту СНД накіраваць матэрыялы пасяджэння ў дзяржавы — ўдзельніцы Садружнасці для ўнутрыдзяржаўнага ўзгаднення праекта праграмы, пасля чаго ўнесці яго ва ўстаноўленым парадку на разгляд Савета кіраўнікоў урадаў СНД.
Праграма супрацоўніцтва па прафілактыцы і лячэнні цукровага дыябету на 2016—2020 гады распрацаваная ў мэтах выканання артыкула 8 пагаднення аб супрацоўніцтве краін СНД у барацьбе з ростам захворвання на цукровы дыябет, падпісанага Саветам кіраўнікоў урадаў 14 лістапада 2008 года.
Праграма нацэленая на павышэнне эфектыўнасці супрацоўніцтва краін Садружнасці ў супрацьдзеянні неінфекцыйнай эпідэміі цукровага дыябету. Комплекс мер, прадугледжаных дакументам, грунтуецца на аналізе эпідэміялагічнай сітуацыі па цукровым дыябеце і прагнозе яе развіцця ў дзяржавах — удзельніцах СНД.
Асноўныя задачы праграмы: рэалізацыя палажэнняў рэзалюцыі Генеральнай асамблеі ААН ад 20 снежня 2006 года № 61/225 па праблеме цукровага дыябету; забеспячэнне ранняга выяўлення захворвання на цукровы дыябет з выкарыстаннем сучаснай дыягностыкі і ўкараненнем найноўшых медыцынскіх тэхналогій; забеспячэнне эфектыўнага лячэння асоб, хворых на цукровы дыябет; гарантыі забеспячэння хворых на цукровы дыябет высакаякаснымі інсулінамі, сродкамі іх увядзення, таблетаванымі цукровапаніжальнымі прэпаратамі, сродкамі самакантролю; удасканаленне методык прафілактыкі цукровага дыябету; правядзенне санітарна-асветніцкай працы сярод насельніцтва з дапамогай сродкаў масавай інфармацыі па прафілактыцы дыябету і папярэджанні яго ўскладненняў; павышэнне прафесійных ведаў медыцынскіх работнікаў пярвічнага амбулаторна-паліклінічнага звяна ўстаноў аховы здароўя па раннім выяўленні, дыягностыцы, лячэнні, дыспансерызацыі і рэабілітацыі хворых на цукровы дыябет.
"Рэалізацыя праграмы будзе ажыццяўляцца ў адпаведнасці з агульнапрызнанымі прынцыпамі і нормамі міжнароднага права і нацыянальным заканадаўствам дзяржаў — удзельніц СНД", — паведамляе прэс-служба Выканкама СНД.
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 22 мая 2015
Мінск, 22 мая 2015
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-1/277/31099
Текущая дата: 29.12.2024