Аб гэтым паведаміў 22 мая ў Рызе міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей.
Міністр растлумачыў, што ў Рызе падпісаны пратакол да ўжо дзеючага беларуска-латвійскага пагаднення аб малым прыгранічным руху. Уладзімір Макей лічыць, што гэта пагадненне паспяхова працуе. Пры гэтым бакі, зыходзячы з практыкі рэалізацыі дакумента, убачылі слабыя месцы і аператыўна падрыхтавалі пратакол.
"Гэты пратакол яшчэ больш аблегчыць перамяшчэнне грамадзян, якія жывуць на прыгранічных тэрыторыях у абодвух напрамках. Намнога хутчэй будзе магчыма атрымаць адпаведны дазвол на наведванне", - сказаў Уладзімір Макей.
Як паведамілі ў сувязі з гэтым у Міністэрстве замежных спраў Латвіі: "Дакумент прадугледжвае, што ў далейшым жыхары прыгранічча вызваляюцца ад патрабавання рэгістравацца ў органах мясцовага самакіравання для атрымання дазволу на прыгранічны рух. У праязных дакументах не будуць ставіцца адзнакі аб перасячэнні граніцы, а таксама будзе адменена патрабаванне аб рэгістрацыі пры знаходжанні на прыгранічных тэрыторыях другога боку. Такім чынам, папраўкі да пагаднення значна аблегчаць парадак паездак і знаходжання жыхароў прыгранічных тэрыторый Латвіі і Беларусі".
Акрамя таго, Уладзімір Макей адзначыў, што ў Рызе беларускім бокам падпісана пагадненне аб раннім папярэджанні тэхнагенных катастроф.
Васіль Малашэнкаў - БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-1/277/31354
Текущая дата: 29.12.2024