Прадстаўнікі Цэнтральнай камісіі Беларусі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў будуць назіраць за парламенцкімі выбарамі ў Казахстане і Латвіі, паведаміў сакратар ЦВК Мікалай Лазавік.
Так, 1 кастрычніка бягучага года адбудуцца чарговыя выбары дэпутатаў сената парламента Казахстана. У якасці наглядальніка з беларускага боку там будзе прысутнічаць член Цэнтрвыбаркама Міхаіл Пятрушын. На 4 кастрычніка намечаны чарговыя выбары ў Сейм Латвіі. У гэту краіну ад ЦВК будуць накіраваны два наглядальнікі — Алена Дмухайла і Аляксандр Дудко.
«Цяпер нашы прадстаўнікі рыхтуюцца да гэтых паездак», — адзначыў Мікалай Лазавік.
Звязда, 22 верасня 2014
Звязда, 22 верасня 2014
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-1/279/27551
Текущая дата: 05.11.2024