Белорусский портал в Казахстане

НАТА правядзе маштабныя вучэнні на захадзе Украіны



На захадзе Украіны, каля граніцы з Польшчай, адбудуцца вучэнні Узброеных Сіл Украіны сумесна з ЗША і іх саюзнікамі, у якіх прымуць удзел больш за 1 тыс. ваеннаслужачых з заходніх краін.

«Вучэнні, якія будуць мець назву Rapid Trident («Хуткі трызубец»), адбудуцца 16-26 верасня. НАТА разглядае іх як сведчанне падтрымкі Украіны з боку альянсу без прамога ваеннага ўмяшання ў канфлікт. Вучэнні будуць праходзіць у Явараўскім вучэбным цэнтры. Яны былі першапачаткова запланаваны на ліпень, але адкладзены з-за крызісу ва ўсходняй частцы краіны», — гаворыцца ў паведамленні.

Раней, 2 верасня, прэс-служба МЗС Украіны паведаміла, што кабінет міністраў на чарговым пасяджэнні адобрыў праект указа прэзідэнта «Аб зацвярджэнні гадавой нацыянальнай праграмы супрацоўніцтва Украіна-НАТА на 2014 год».

Дакумент распрацаваны напярэдадні саміту НАТА, які пачнецца 4 верасня ў Вялікабрытаніі. У час саміту плануецца правядзенне пасяджэння камісіі Украіна-НАТА на вышэйшым узроўні

Звязда, 3 верасня 2014

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-1/280/27431
Текущая дата: 05.07.2024