Белорусский портал в Казахстане

Стральба на лініі падзелу ў Карабаху: ёсць загінулыя



Не менш за восем азербайджанскіх ваенных загінулі ў перастрэлцы на мяжы з Арменіяй. Ёсць паведамленні пра ахвяры з армянскага боку, аднак іх дакладная колькасць невядомая.

Паводле паведамлення Мінабароны Азербайджана, армянскія сілы паспрабавалі перайсці на падкантрольныя Баку тэрыторыі ў Агдамскім і Церцерскім раёнах.

Па іншых дадзеных, загінула 11 чалавек.

Большая частка абодвух раёнаў кантралюецца непрызнанай Нагорна-Карабахскай рэспублікай.

Арменія і Азербайджан падпісалі пагадненне аб спыненні агню ў маі 1994 года.

У апошнія гады мірныя перамовы па Нагорным Карабаху прыпыніліся.

Звязда, 1 жніўня 2014

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-1/284/26941
Текущая дата: 08.07.2024