Белорусский портал в Казахстане

У Латвіі лічаць галасы на парлямэнцкіх выбарах. Лідуе «руская» партыя



У Латвіі завяршаецца падлік галасоў, пададзеных выбарнікамі на парлямэнцкіх выбарах, якія адбыліся ў суботу.

Па наяўных да цяперашняга часу дадзеных Цэнтральнай выбарчай камісіі Латвіі, на выбарах у сэйм лідуе сацыял-дэмакратычная партыя «Згода», якая прадстаўляе інтарэсы рускамоўнага насельніцтва. Яе ўзначальвае першы рускі мэр Рыгі Ніл Ушакоў. На другім месцы Саюз «зялёных» і сялян (СЗК) на чале з мэрам партовага горада Вэнтспілс Айварса Лембэргс. 

Па дадзеных ЦВК, за «Згоду» прагаласавалі каля 24 адсоткаў выбарнікаў, за Саюз «зялёных» і сялян — дваццаць. На трэцім месцы аб’яднаньне «Адзінства», сябрам якога зьяўляецца цяперашні прэм’ер-міністар Латвіі Лаймдота Страўюма — таксама 20 адсоткаў. 

Насельніцтва Латвіі — каля двух мільёнаў, правам голасу валодаюць каля паўтара мільёна жыхароў краіны. 

У 2011 годзе партыя «Згода» атрымала на выбарах найбольшую колькасьць галасоў, але астатнія партыі адмовіліся супрацоўнічаць зь ёй, і яна не была ўключаная ва ўрадавую кааліцыю. 

Сёньня чакаецца афіцыйнае аб’яўленьне папярэдніх вынікаў выбараў. Канчатковыя вынікі галасаваньня стануць вядомыя на працягу трох тыдняў.

Радыё Свабода, 5 кастрычніка 2014

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-1/287/27693
Текущая дата: 05.11.2024