Прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін пачынае ў сераду двухдзённую працоўную паездку ў Крым, дзе зьбярэцца фактычна ўсе расейскае кіраўніцтва.
Пра гэта паведамілі ў прэсавай службе Крамля.
У сераду Пуцін наведае Севастопаль, дзе правядзе апэратыўную нараду зь сябрамі Рады бясьпекі, а ў чацьвер сустрэнецца з дэпутатамі Дзяржаўнай Думы. У сустрэчы таксама возьмуць удзел прэм’ер-міністар Расеі Дзьмітры Мядзьведзеў, сьпікер Дзярждумы Сяргей Нарышкін, кіраўнікі ўсіх думскіх фракцыяў і міністры.
МЗС Украіны выказаў пратэст з нагоды гэтага візыту на тэрыторыю, якая фармальна носіць статус акупаванай украінскай аўтаноміі.
Расея ў сакавіку гэтага году анэксавала Крым пасьля незаконнага і не прызнанага Ўкраінай і сьветам рэфэрэндуму аб прыняцьці яго ў склад Расейскай Фэдэрацыі. Ні Ўкраіна, ні краіны Захаду не прызнаюць Крым часткай Расеі. Усьлед за гэтымі падзеямі ЗША, Эўразьвяз, Канада ўжылі да Расеі санкцыі. Гэтыя санкцыі атрымалі працяг пасьля расейскай агрэсіі на ўсходзе Ўкраіны, якая не спыняецца да гэтага часу.
Радыё Свабода, 13 жніўня 2014

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-1/292/27151
Текущая дата: 05.11.2024