Белорусский портал в Казахстане

У выніку абстрэлаў у сектары Газа забіты 21 палесцінец



Гэтыя звесткі распаўсюдзіла міністэрства аховы здароўя анклава, паведаміла інфармацыйнае агенцтва Reuters.

У ходзе аперацыі Ізраіля «Рубеж абароны» толькі ў сераду ў сектары Газа быў забіты 21 палесцінец.

Паводле звестак, 13 чалавек, уключаючы дзіцяці, сталі ахвярамі абстрэлу ізраільскімі танкамі лагера бежанцаў Джабалія ў паўночнай частцы Газы. Яшчэ восем палесцінцаў, у тым ліку сям’я з пяці чалавек, загінулі ў выніку ўдараў па іншых раёнах.

Усяго з 8 ліпеня, калі ізраільская армія пачала аперацыю «Рубеж абароны», па афіцыйных дадзеных Міністэрства аховы здароўя сектара, забіты 1224 палесцінца, больш за сем тысяч пацярпелі. Ізраільцяне страцілі забітымі 53 ваенных і трох грамадзянскіх асоб.

Звязда, 30 ліпеня 2014

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-1/294/26883
Текущая дата: 05.11.2024