Белорусский портал в Казахстане

Чальцы БРІКС узгаднілі спіс краін-партнёраў арганізацыі



Аб гэтым прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін заявіў на прэс-канферэнцыі па выніках саміту БРІКС у Казані.

«Цікавасць да работы ў гэтым аб’яднанні праяўляюць многія краіны: 35 краін удзельнічалі ў мерапрыемствах у Казані. Мы ўзгаднілі з партнёрамі, што на першым этапе (маю на ўвазе магчымае пашырэнне) мы пойдзем па шляху ўзгаднення спісу краін-партнёраў. Гэты спіс узгоднены», — сказаў Уладзімір Пуцін.

Паводле яго слоў, некаторыя з дзяржаў гатовы прымаць поўнафарматны ўдзел у рабоце БРІКС.

«Сітуацыя будзе развівацца наступным чынам: мы накіруем запрашэнні і прапановы краінам — будучым партнёрам удзельнічаць у нашай рабоце ў такой якасці і пры атрыманні станоўчага адказу ўжо аб’явім аб тым, хто знаходзіцца ў гэтым спісе», — растлумачыў Прэзідэнт Расіі.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў інтэрв’ю выданню «Известия» на палях саміту ў Казані заявіў, што Беларусь стала партнёрам у БРІКС. «Мы сталі партнёрамі — гэта абавязковая ступень перад уступленнем у гэты клуб», — сказаў беларускі лідар.

Яшчэ раней, у час выступлення на саміце, Аляксандр Лукашэнка пацвердзіў гатоўнасць да паўнапраўнага членства ў арганізацыі. Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ў Беларусі склаліся высокі ўзровень узаемадзеяння і даверныя адносіны з абсалютнай большасцю краін — удзельніц саміту.

«Са многімі мы маем ужо доўгую гісторыю паспяховага супрацоўніцтва. Цяпер мы можам дапоўніць нашы напрацоўкі на двухбаковым трэку новымі дасягненнямі ў інтэграцыйным фармаце. Мінск пацвярджае поўную гатоўнасць да паўнапраўнага членства ў нашай арганізацыі», — заявіў Прэзідэнт.

Звязда, 24 кастрычніка 2024

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-1/3/75668
Текущая дата: 23.11.2024