Беларусь і Узбекістан абмеркавалі пытанні супрацоўніцтва ў галіне тылавога забеспячэння ўзброеных сіл. Аб гэтым паведамілі ў Мінабароны.
У Мінску з 9 па 13 снежня праходзіць рабочая сустрэча прадстаўнікоў узброеных сіл Беларусі і Узбекістана. На адной з нарад бакі абмеркавалі пытанні супрацоўніцтва ў галіне тылавога забеспячэння ўзброеных сіл дзяржаў, перспектывы далейшага развіцця ўзаемавыгадных двухбаковых адносін.
Акрамя таго, прадстаўнікі Узброеных Сіл Узбекістана наведаюць шэраг воінскіх часцей тылу, дзе азнаёмяцца з іх дзейнасцю.
10 снежня 2024, Мінск
БЕЛТА
10 снежня 2024, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-1/3/76167
Текущая дата: 25.12.2024