Белорусский портал в Казахстане

СБУ затрымала самаабвешчанага губернатара Данецкай вобласці



У Данецку затрыманы Павел Губараў - незаконна абвешчаны губернатар Данецкай вобласці, паведамляюць інфармагенцтвы са спасылкай на Службу бяспекі Украіны.

Паводле інфармацыі, супраць "народнага губернатара" ўзбуджана крымінальная справа. Яго падазраюць у закліках да змянення граніц Украіны.

Паўла Губарава абвясцілі губернатарам Данецкай вобласці 1 сакавіка.

6 сакавіка 2014, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-1/301/25340
Текущая дата: 06.10.2024