Белорусский портал в Казахстане

На Майдане ў Кіеве ўводзяць «камэнданцкую гадзіну»



Так званая «Рада сотняў кіеўскага Майдану» абвясьціла аб увядзеньні з 6 красавіка «камэнданцкай гадзіны» на майдане Незалежнасьці ў Кіеве, дзе разьмешчаны намётавы лягер мітынгоўцаў.

У зацьверджаных «Радай сотняў» «Правілах паводзін на тэрыторыі Майдану» гаворыцца, што камэнданцкая гадзіна будзе працягвацца штодня з гадзіны ночы да пяці раніцы. Яна ўводзіцца з мэтай забесьпячэння бясьпекі, спакою і права на адпачынак жыхароў Майдану. Падчас камэнданцкай гадзіны забараняецца праводзіць любыя публічныя мерапрыемствы і масавыя сходы, несанкцыянаваныя штабам камэндатуры Майдану.

У «Радзе сотняў» паведамілі, што патрулі Майдану ў гэтыя гадзіны могуць праводзіць выбарачныя праверкі дакумэнтаў.

Радыё Свабода, 6 красавіка 2014

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-1/301/25684
Текущая дата: 06.11.2024