Белорусский портал в Казахстане

Важнейшай задачай у дзейнасці Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы ў сучаснай ваенна-палітычнай абстаноўцы з`яўляецца ўмацаванне яе сілавога патэнцыялу



Пра гэта заявіў генеральны сакратар АДКБ Мікалай Бардзюжа 13 сакавіка на парламенцкіх слуханнях у Дзярждуме Расіі.

"Дынаміка і вектар развіцця сучаснага ваенна-палітычнага становішча выводзіць у разрад надзвычай запатрабаванай неабходнасць далейшага ўдасканалення ваеннага складальніка сістэмы калектыўнай бяспекі", - сказаў Мікалай Бардзюжа.

Ён падкрэсліў, што галоўнай задачай з`яўляецца прадаўжэнне фарміравання войскаў Калектыўных сіл аператыўнага рэагавання, уключэнне ў іх склад авіяцыйных сіл і сіл спецыяльных аперацый. Акрамя таго, паводле слоў Мікалая Бардзюжы, востра стаіць пытанне аб аб`яднанай сістэме проціпаветранай і проціракетнай абароны АДКБ. "Важным момантам умацавання сілавога патэнцыялу з`яўляецца аптымізацыя механізму аказання ваенна-тэхнічнай дапамогі дзяржавам - членам АДКБ, аснашчэнне калектыўных сіл сучаснымі ўзорамі ўзбраення ваеннай і спецыяльнай тэхнікі", - адзначыў ён.

Мікалай Бардзюжа таксама дадаў, што востра стаіць пытанне аб выкананні Расіяй абавязацельстваў па аснашчэнні КСАР сучаснымі ўзорамі ўзбраення і ваеннай тэхнікі на аснове прынятай у 2011 годзе праграмы.

Гаворачы аб падрыхтоўцы кадраў, Мікалай Бардзюжа адзначыў, што важна разгледзець пытанне стварэння пры АДКБ цэнтра, падобнага да амерыканскага цэнтра Маршала.

Акрамя таго, ён падкрэсліў, што адной з прыярытэтных задач АДКБ з`яўляецца процідзеянне тэрарызму і экстрэмізму.

13 сакавіка 2014, Масква
Эдуард Півавар - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-1/303/25400
Текущая дата: 06.11.2024