Белорусский портал в Казахстане

Выбары ў Францыі прайшлі пры рэкорднай няяўцы



У Францыі адбыўся першы тур муніцыпальных выбараў.

На выбарчых участках па ўсёй краіне для галасавання былі запрошаны 45 млн французаў. Аднак выбары былі адзначаны рэкордна высокай няяўкай. Згодна з экзіт-полам, больш за 35% выбаршчыкаў аддалі перавагу застацца дома, а ў некаторых ключавых рэгіёнах, як, напрыклад, у Парыжы, гэты паказчык ушчыльную наблізіўся да 40%, перадаюць інфармагенцтвы.

Вырашальны тур галасавання адбудзецца 30 сакавіка.

Звязда, 24 сакавіка 2014

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-1/303/25514
Текущая дата: 06.11.2024