Белорусский портал в Казахстане

Каля 800 чалавек пацярпелі ў беспарадках у Кіеве



Паводле даных следчага ўпраўлення МУС Украіны, з агульнай колькасці пацярпелых 392 - супрацоўнікі праваахоўных органаў, 83 - праваахоўнікі дастаўлены з аглястрэльнымі раненнямі і знаходзяцца ў цяжкім стане.

Загінулі 10 супрацоўнікаў праваахоўных органаў, прычым ад агнястрэльных раненняў, атрыманых з самаробнай зброі.

Па фактах крымінальных правапарушэнняў следчыя МУС пачалі вядзенне па 45 крымінальных справах, затрыманы 59 падазроных ва ўчыненні злачынстваў.

Раней стала вядома, што колькасць загінуўшых у час беспарадкаў ва ўкраінскай сталіцы 18 студзеня павялічылася да 26 чалавек.

Служба бяспекі і Антытэрарыстычны цэнтр Украіны сёння аб`явілі аб пачатку антытэрарыстычнай аперацыі на тэрыторыі краіны. У заяве кіраўнік СБУ гаворыцца аб захопе органаў мясцовых улад у рэгіёнах, структур МУС, СБУ, пракуратуры, воінскіх часцей і складоў з боепрыпасамі. У СБУ сцвярджаюць, што толькі за апошнія суткі больш як 1500 адзінак агнястрэльнай зброі і 100 тыс. патронаў апынуліся ў руках злачынцаў.

Прэзідэнт Украіны Віктар Януковіч аб`явіў 20 лютага днём жалобы па загінуўшых у выніку масавых беспарадкаў.

19 лютага 2014, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-1/304/25072
Текущая дата: 06.10.2024