Белорусский портал в Казахстане

Дэлегацыя Беларусі прыме ўдзел у пасяджэнні Камітэта ААН па ліквідацыі расавай дыскрымінацыі



Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе МЗС Беларусі.

Дэлегацыя Беларусі на чале з намеснікам міністра замежных спраў Валянцінам Рыбаковым 20-21 жніўня ў Жэневе прыме ўдзел у пасяджэнні Камітэта ААН па ліквідацыі расавай дыскрымінацыі.

У склад дэлегацыі ўвойдуць таксама прадстаўнікі апарату Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцей, міністэрстваў унутраных спраў, юстыцыі, адукацыі, інфармацыі.

У ходзе пасяджэння Валянцін Рыбакоў прадставіць аб`яднаны перыядычны даклад Беларусі аб выкананні палажэнняў Міжнароднай канвенцыі аб ліквідацыі ўсіх форм расавай дыскрымінацыі. У прыватнасці, даклад будзе ўключаць інфармацыю аб нацыянальных намаганнях па недапушчэнню дыскрымінацыі або пераваг па прымеце расы, колеру скуры, радавога, нацыянальнага або этнічнага паходжання, аб актывізацыі міжкультурнага, міжнацыянальнага і міжканфесійнага дыялогу.

Па выніках разгляду даклада камітэтам будуць дадзены рэкамендацыі беларускаму боку.

Прадстаўленне нацыянальных перыядычных дакладаў у Камітэт па ліквідацыі расавай дыскрымінацыі з`яўляецца міжнародным абавязацельствам Беларусі як краіны - удзельніцы Міжнароднай канвенцыі аб ліквідацыі ўсіх форм расавай дыскрымінацыі, якую Беларусь ратыфікавала ў 1969 годзе.

19 жніўня 2013, Мінск
Таццяна Паляжай - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-1/313/22810
Текущая дата: 06.10.2024