Белорусский портал в Казахстане

Сьмяротніца параніла паліцэйскіх у Махачкале



Колькасьць пацярпелых пры выбуху ў Махачкале каля будынку МУС Дагэстану ўзрасла да 15. У іх ліку 5 супрацоўнікаў паліцыі.

Двое параненых знаходзяцца ў цяжкім стане, яшчэ двое — у вельмі цяжкім.

Выбух зьдзейсьніла жанчына-сьмяротніца. Паводле папярэдніх дадзеных, гэта была Мадзіна Аліева, якая двойчы была замужам за баевікамі і да апошняга часу лічылася зьніклай бязь вестак.

Магутнасьць выбуху склала каля пяцісот грамаў у трацілавым эквіваленце.

Узбуджаная крымінальная справа.

Паліцыя асьцерагаецца другога выбуху. Месца здарэньня ачэплена.

Радыё Свабода, 25 траўня 2013

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-1/317/21306
Текущая дата: 07.10.2024