Белорусский портал в Казахстане

Арменія ў аднабаковым парадку адмяніла візавы рэжым з ЕС



Арменія ў аднабаковым парадку адмяняе з 10 студзеня 2013 года візавы рэжым з Еўрасаюзам, паведамляюць інфармацыйныя агенцтвы.

Цяпер грамадзянам краін - членаў ЕС будзе дазволена заставацца ў Арменіі без віз тэрмінам да 90 дзён у годзе. Новаўвядзенне датычыцца і грамадзян такіх еўрапейскіх краін, як Швейцарыя, якія не з`яўляюцца членамі ЕС, але з`яўляюцца часткай Шэнгенскай зоны.

У аднабаковым парадку візы для еўрапейцаў адменены таксама ва Украіне, Грузіі і Малдове.

10 студзеня 2013, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-1/328/18835
Текущая дата: 07.10.2024