Кіраўнік турэцкай дзяржавы Рэджэп Таіп Эрдаган афіцыйна зацвердзіў Уваходжанне Швецыі ў склад Паўночнаатлантычнага альянсу. У Афіцыйным весніку ўрада апублікаваны ўказ Аб зацвярджэнні ратыфікацыі, якую ўхвалілі парламентарыі.
У мінулы аўторак у турэцкім парламенце прайшло галасаванне за ратыфікацыю сяброўства Швецыі ў NATO. Гэта ўхвалілі 287 дэпутатаў, супраць выказаліся 55 чалавек, яшчэ чацвёра — устрымаліся.
Звязда, 26 студзеня 2024
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-1/33/72280
Текущая дата: 24.11.2024