Белорусский портал в Казахстане

Палітыка ЕС не сумяшчальная з добрасуседскімі ўзаемаадносінамі



Аб гэтым заявіў 15 кастрычніка прэс-сакратар МЗС Беларусі Андрэй Савіных.

"Сённяшнія рашэнні Савета ЕС фактычна замарожваюць адносіны паміж Беларуссю і Еўрапейскім саюзам на ўзроўні, які аб`ектыўна не можа задавольваць ніводзін з бакоў", — гаворыцца ў каментары прэс-сакратара МЗС Беларусі Андрэя Савіных.

15 кастрычніка Савет міністраў замежных спраў ЕС працягнуў дзеянне санкцый адносна Беларусі да 31 кастрычніка 2013 года.

"Беларускі бок не будзе паддавацца ціску, — заявіў Савіных. — Мы лічым, што такая палітыка ЕС не сумяшчальная з добрасуседскімі ўзаемаадносінамі. Пераадоленне існуючых рознагалоссяў магчыма толькі на аснове руху бакоў насустрач адзін аднаму".

Беларусь заклікае ЕС адмовіцца ад "санкцыйнага мыслення і ў сваю чаргу прыкласці намаганні па аднаўленні атмасферы ўзаемнага даверу".

"Беларускі бок заяўляе пра сваю прынцыповую зацікаўленасць ў канструктыўным і паважлівым дыялогу з ЕС і гатовы да сумеснай працы ў гэтым кірунку", — падкрэсліў Савіных.

Таццяна Каравянкова, БелаПАН
Мінск, 15 кастрычніка 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-1/339/16884
Текущая дата: 07.10.2024