Белорусский портал в Казахстане

Візіт украінскай ваеннай дэлегацыі ў Беларусь



Беларускія і ўкраінскія ваенныя абмеркавалі магчымасць правядзення сумесных трэніровак дзяжурных сіл па СПА з пасадкай авіяцыі на аэрадромы абедзвюх дзяржаў.

У адпаведнасці з планам асноўных мерапрыемстваў міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва ў 2012 годзе з 10 па 11 кастрычніка Беларусь наведала ўкраінская ваенная дэлегацыя на чале з выканаўцам абавязкаў начальніка радыётэхнічных войскаў камандавання Паветраных сіл Украіны палкоўнікам Сяргеем Вішнеўскім.

Як паведаміла прэс-служба Міністэрства абароны Беларусі, бакі разгледзелі магчымасць правядзення сумесных трэніровак дзяжурных сіл па супрацьпаветранай абароне ВПС і войскаў СПА Узброеных сіл Беларусі і Паветраных сіл Узброеных сіл Украіны з пасадкай авіяцыі на аэрадромы абедзвюх дзяржаў.

Падчас візіту ўдзельнікі ўкраінскай дэлегацыі правялі рабочыя сустрэчы з прадстаўнікамі камандавання ВПС і войскаў СПА УС Беларусі па пытаннях узаемадзеяння і абмену інфармацыяй аб паветраным становішчы ў перыяд правядзення чэмпіянату Еўропы па футболе 2012 года, арганізацыі сістэмы кіравання.

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 12 кастрычніка 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-1/340/16839
Текущая дата: 07.10.2024